Video de: Pieravaracien Lyrics Adarviroh » Lyrics Fox.MusicaDe.Win

Bienvenidos a Fox.MusicaDe.Win Disfruta del Video de: Pieravaracien 2025 Adarviroh » Lyrics y comparte musicas con los amigos, Musica Gratis 2025! Fox.MusicaDe.Win!.

Video de: Pieravaracien Lyrics Adarviroh » Lyrics

Adarviroh - Pieravaracien Lyrics



Пераварацень (Pieravaracień) LyricsЧорнае неба ды месяц крывавы
Глядзяць на зямлю ды шукаюць ахвяру
Ваўкі-ваўкалакі блукаюць у пушчары
Каб цемры спрадвечнай здзейснілась мары

Ой, не хадзі ты ў лес, дзяўчына
Ой, не хадзі за любым услед
Бо не чалавек ужо твой мілы
Цемрай у сэрцы змяніўся свет
Чорныя чары ў крыві палаюць
Шэрай поўсцю пакрыўся бок
Усё чалавечае ў ім памірае
У цемры душы жыве толькі змрок!

Згінае жыццё ў іклах ваўкалака
Ідзе паляванне за сэрцам тваім!
Ідзе паляванне за боллю ды жахам
Чорнае сэрца бяз літасці ў ім!

Ахвяра яму ты цяпер, не сяброўка
Не чалавек ён цяпер – шэры воўк
Тата стары твой бярэ дубальтоўку
Дарэмна трымаеш ты рукі яго!

Куды ты бяжыш? Хіба ж ты сдурнела?
Тры кроплі крыві на дуба шкілет
Каханне зрабіла цябе звар’яцелай
Усё ж ты пабегла за мілым услед

Дарэмна б'юць у пушчары стрэльбы - звычайныя кулі іх болей не пужаюць
Дарэмна шукаюць у лесе паляўнічыя - нічога акрамя сваёй смерці яны не знойдуць
Удвух яны абралі свой шлях, ды лепей яго не пераходзіць
Ледзь толькі кроплі крыві крануліся шкілета старога дрэва - цела маленькай дзяўчынкі пачалі ламаць сутаргі, скура яе зыходзіла, замест яе з'яўлялася поўсць, а вочы наліваліся хворай ды бруднай крывёй
Дзявуля загінала ў пакутах, але хутка ўсё скончылася, ды пад дрэвам ляжала маленькае ваўчаня

Згінае жыццё ў іклах ваўкалака
Ідзе паляванне за сэрцам тваім!
Ідзе паляванне за боллю ды жахам
Чорнае сэрца бяз літасці ў ім!

Тата ды маці згубілі дзіцяці
Дачка-ваўкалак - то сапраўдны праклён
Пабегла ў цемру шчасця шукаці
Ці знайшла яго? Альбо шукае штодзён?

Pieravaracien » Adarviroh Letras !!!
Esta web no aloja ningun archivo mp3©Fox.MusicaDe.Win 2025 Colombia - Chile - Argentina - Mexico. All Rights Reserved.

Musica Online, Escuchar musica online , Musica En Linea, Musica en linea gratis, Escuchar Musica Gratis, Musica Online 2025, Escuchar Musica

Musica 2025, Musica 2025 Online, Escuchar Musica Gratis 2025, Musica 2025 Gratis, Escuchas, Musica de Moda.