Stalinhrad Lyrics[Тэкст песні «Stalinhrad»]
[Куплет 1]
Ідуць па краіне, нібыта краіна чужая
Пачварныя гімны паўсюдна спяваць прымушаюць
І маюць загад, што ні кроку назад
І мроіцца ім, што наўкол Сталінград
І зробяць дакладна
Усё тое, што ім загадаюць
[Прыпеў]
Go home (Go home)
Go home (Go home)
[Куплет 2]
Краіна-руіна няўклюдна стаіць на каленях
Пад зоркай-палынам гадуе свае пакаленні
І нехта бяжыць, каб спакойна дажыць
А нехта згаджаецца моўчкі служыць
Для гэтага трэба забыцца на рэшткі сумлення
[Прыпеў]
Go home (Go home)
Go home (Go home)
Go home (Go home)
[Куплет 3]
А як ты паглядзіш у вочы магутнаму Богу?
Ці проста таму, каму ты перакрэсліў дарогу?
Ты скажаш: «Камрад, я выконваў загад»
А быў жа ж загад, каб ні кроку назад
А быў жа ж загад, каб нiколі нікому нічога
[Прыпеў]
Go home (Go home)
Go home (Go home)
Go home (Go home)
Go home (Go home)