Prastora LyricsГэта няважна, позна ці рана -
Важна, з кім ідзеш
Я іду па самым краі:
Пойдзеш - прападзеш!
Што ў тваім сэрцы не прадаецца
Гэта святло душы
Неба і зоры - гэта прастора
Дзеля таго, каб жыць
Небяспечна! Асцярожна!
Пад стралой не стой!
Гэта няважна, нельга ці можна -
Важна, хто з табой
Што ў тваім сэрцы не прадаецца
Гэта святло душы
Неба і зоры - гэта прастора
Дзеля таго, каб жыць
Я іду па самым краі
Праз нуду і страх
Што знаходжу, што губляю -
Ўсё ў маіх вачах
Што ў маім сэрцы не прадаецца
Гэта святло душы
Неба і зоры - гэта прастора
Дзеля таго, каб жыць
Што ў тваім сэрцы не прадаецца
Гэта святло душы
Неба і зоры - гэта прастора!...