Mama, Tata, Heta Ja Lyrics[Тэкст песні «Mama, Tata, Heta Ja»]
[Інтро]
Мама, тата, гэта я
Неба сонца і зямля
Мама, тата, я люблю
Неба, сонца і зямлю
[Куплет 1]
Калі мне будзе сорак дзевяць
Ці нават пяцьдзясят
Я буду жыць па-чалавечы
Плённа працаваць
Я запалю адну свячу
І красамоўна памаўчу
І ўсё тады пачну з нуля
Ля-ля-ля-ля-ля
[Куплет 2]
Калі мне будзе трыццаць восем
Я скажу: «Окэй»
Цяпер я ўжо зусім дарослы
Не тое, што раней
Усё шматзначна і ярчэй
Няма зачыненых дзвярэй
Усё, як трэба толькі мне
Е-е-е-е-е
[Куплет 3]
Калі мне будзе дваццаць дзевяць
А можа дваццаць пяць
Я буду і кахаць, і верыць
Марыць і жадаць
Збудую свой уласны свет
Які разбурыцца ўшчэнт
І будзе выпіта да дна
На-на-на-на-на
[Куплет 4]
Калі мне будзе васямнаццаць
Мой улюбёны ўзрост
Я буду сам сабе здавацца
Старэйшым, чым я ёсць
У вачах сонца і туман
Прайсці праз крыўду і падман
І падаць з вышыні ўніз —
Вось такі капрыз
[Куплет 5]
Калі мяне яшчэ не будзе
Буду толькі я
І будзе травень, будзе студзень
Неба і зямля
Я не аб чым не папрашу
Адкрыю сэрца і душу
І на прастору палячу
І на ўвесь голас закрычу
[Прыпеў]
Мама, тата, гэта я
Неба сонца і зямля
Мама, тата, я люблю
Неба, сонца і зямлю
Мама, тата, гэта я
Неба сонца і зямля
Мама, тата, я люблю
Неба, сонца і зямлю
Мама, тата, гэта я
Неба сонца і зямля
Мама, тата, я люблю
Неба, сонца і зямлю
Мама, тата, гэта я
Неба сонца і зямля
Мама, тата, я люблю
Неба, сонца і зямлю