Svabody Hłytok Lyrics[Тэкст песні «Svabody Hłytok»]
[Куплет 1]
На працу, на службу, работу
Аўтобус, тралейбус, трамвай
Праблемы, згрызоты, турботы
Чакай, прамаўчы, патрывай
За-за-за-за гэта ня любяць газэты
І тэлеканал даканал
За бацьку, за матку, за дзеда
У цэнтры жытло атрымаў
[Прыпеў]
Свабоды глыток, здаецца так проста
Застацца сабой, ня быць у гульні
Свабоды глыток, але ўжо позна
І ў шклянцы тваёй суцэльны страхнін
[Куплет 2]
Нам бы number one, я бы, мне бы
Калісьці, калі маладосць
Банкеты, фуршэты, уік-энды
Работа, брыдота і вось
Хацеў каб ваўкі і авечкі
Нічога ня вернеш назад
Глядзіш у люстэрка са свечкай
Там толькі «Бацяня-камбат»
[Прыпеў]
Свабоды глыток, здаецца так проста
Застацца сабой, ня слухаць брахні
Свабоды глыток, але ўжо позна
І ў шклянцы тваёй суцэльны страхнін
[Гітарнае сола]
[Прыпеў]
Свабоды глыток, здаецца так проста
Застацца сабой, не быць у гульні
Свабоды глыток, але ўжо позна
І ў шклянцы тваёй суцэльны страхнін
[Аўтра]
Е-э
Е-е-э
Е-е-э