Try Čarapachi Lyrics[Тэкст песні «Тры чарапахі»]
[Куплет 1]
Калі раптам адчуеш камунальныя пахі
I жыццё цябе возьме ў пятлю
Зразумееш тады, што тры чарапахі
Па-ранейшаму цягнуць Зямлю
Калі выйдзеш у горад, ці залезеш у горы
I з людзьмі ўсталюеш кантакт
Зразумееш тады, што і сёння, і ўчора
Наша месца на трох кітах
[Прыпеў]
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, ты не чакай
[Куплет 2]
Не было Галелея і Боба Марлея
Не было Сальвадора Далі
Ні Леніна, ні Ленана, ні Карла Лінэя
А кіты і чарапахі былі
[Прыпеў]
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, ты не чакай
[Куплет 3]
Каб любіць Беларусь, нашу мілую маму
Трэба ў розных краях пабываць
Зразумееш тады — пад тваімі нагамі
Тры сланы нерухома стаяць
[Прыпеў]
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, ты не чакай
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе
Гэй, ла-ла-ла-лай, ніхто не чакае, і ты не чакай!