Бывай (Byvaj) Lyrics[Тэкст песні «Бывай»]
[Куплет 1]
Нахіляецца долу невысокае неба
Нахіляецца долу, пахне шэрай імжой
Надыходзячы ранак пахне дымам і хлебам
Надыходзячы ранак пахне ўладай чужой
[Прыпеў]
Бывай, мой родны край
Бывай, мой родны горад
Бывай, мой брыдкі брат
Бывай, мой любы вораг
[Куплет 2]
Нас хісталі арэлі, ды вагні дагарэлі
Нас хісталі арэлі ад вады да зямлі
Мы ў люстэркі глядзелі, ды ня ведалі, дзе мы
На якой паралелі, на якім караблі
[Прыпеў]
Бывай, мой родны край
Бывай, мой родны горад
Бывай, мой брыдкі брат
Бывай, мой любы вораг
[Куплет 3]
Мой апошні тралейбус па праспекце паедзе
Загрукоча ўночы мой апошні трамвай
Да наступнай сустрэчы пройдзе пару стагоддзяў
Пройдзе пару стагоддзяў, а пакуль што бывай
[Прыпеў]
Бывай, мой родны край
Бывай, мой родны горад
Бывай, мой брыдкі брат
Бывай, мой любы вораг
[Постпрыпеў]
Бывай, бывай, бывай, бывай
Бывай, бывай, бывай, бывай