Bamžy Lyrics[Тэкст песні «Bamžy»]
[Куплет 1]
Ну карацей, я выйшаў ранкам з хаты
Зусім здаровы, не зусім багаты
Іду, гляджу на неба ды на глебу
Наўпрост і ўбок, направа ды налева
Наўпрост адно — вар'яты ды маньякі
Налева — валацужныя сабакі
І лепей вам ня бачыць што направа
І ўсё адно — мы зробім нашу справу
[Прыпеў]
І будзе так, як трэба нам
І будзе так, як трэба нам
І будзе так, як трэба нам
І будзе так, як трэба нам
[Куплет 2]
Мужчыны п'юць, а потым прагнуць бою
Жанчыны прагнуць міру ды спакою
На гэтай глебе надта ўрадлівай
Міжполавыя творацца канфлікты
Які народ? Якая нахрэн мова?
Народ дурны, ён любіць жыць хрэнова
А я люблю народ, хоць неўзаемна
Люблю любіць, любіць заўжды прыемна
[Прыпеў]
І будзе так, як трэба нам
І будзе так, як трэба нам
І будзе так, як трэба нам
І будзе так, як трэба нам
[Гітарнае сола]
[Куплет 3]
Ну вось і ўсё, вяртаюся дадому
І небагаты, і ўжо нездаровы
Паўсюдна грып, і іншая зараза
Ну паспрабуй здаровым тут застацца
Але пляваць, сябе мы зробім самі
Прыгожымі дзяржаўнымі мужамі
Ці бруднымі ванючымі бамжамі
Вось кім захочам, тым сябе і зробім
[Прыпеў]
І будзе так, як трэба нам
І будзе так, як трэба нам
І будзе так, як трэба нам
І будзе так, як трэба нам