Try Čarapachi 2 Lyrics[Тэкст песні «Try Čarapachi 2»]
[Куплет 1]
Каб разлічана й сур'ёзна
Паглядзець на гэты свет
Трэба мець цвярозы розум
І спакой у галаве
[Прыпеў]
Гэта сур'ёзна
Добра, ды позна
Мы — проста дзеці
Блукаем па свеце
Сонца нам свеціць
А ў галаве — вецер
[Куплет 2]
Калі ўласная кар'ера
Падымаецца ўгару
Трэба дзякаваць Карнэгі
Фройду, Шапэнгаўэру
[Прыпеў]
Гэта сур'ёзна
Добра, ды позна
Мы — проста дзеці
Блукаем па свеце
Сонца нам свеціць
А ў галаве — вецер
[Пройгрыш]
[Куплет 3]
Будзе ўсё ў цябе ў парадку
Будзе добра ўсё з табой
Будуць грошы, будуць градкі
Глеба, гліна, перагной
Будзе добрая ўлада
Будзе нешта на стале
Аптымальныя расклады
Ды чагосьці не стае
[Прыпеў]
Гэта сур'ёзна
Добра, ды позна
Мы — проста дзеці (Ла-ла-ла, ла)
Блукаем па свеце
Сонца нам свеціць (Ла-ла-ла, ла)
А ў галаве — вецер (Ла, ла)
Мы — проста дзеці (Ла-ла-ла, ла)
Блукаем па свеце
Сонца нам свеціць (Ла-ла-ла, ла)
А ў галаве – вецер (Ла, ла)