O-o, Heta Ŭsio Lyrics[Тэкст песні «O-o, Heta Ŭsio»]
[Куплет 1]
Я хацеў бы мець машыны — Мэрсэдэс і Ягуар
Я хацеў бы мець краіну, дзе бы я быў гаспадар
Мне бы мудрасць Саламона, ці хаця бы адну трэць
І каб грошай было мора, каб хацелася хацець
Я хацеў бы быць культурным, ведаць шмат і шмат спазнаць
Я хацеў бы на Сатурне хоць адзін раз пабываць
Мне бы скрыпку Страдывары, мне б карціну Пікасо
Мне б аўтограф Рынга Стара
Я б хацеў бы гэта ўсё
[Прыпеў]
О-о, гэта ўсё
О-о, гэта ўсё
О-о, гэта ўсё
О-о, гэта ўсё
[Куплет 2]
Мне бы нюх, як у сабакі, мне бы зрок, як у арла
Мне бы клюшні, як у рака, і спакой, як у слана
Я бы свой дзень нараджэння на Багамах адзначаў
Я хачу задавальненняў з відам на марскі прычал
Каб лілося піва з бочак і каб шмат было віна
Каб хапала дня і ночы, каб не рвалася струна
Я хацеў бы ў Галівудзе зняцца разам з Шэран Стоўн
Не судзіце строга, людзі, бо, напэўна, гэта ўсё
[Прыпеў]
О-о, гэта ўсё
О-о, гэта ўсё
О-о, гэта ўсё
О-о, гэта ўсё
[Пройгрыш]
[Куплет 3]
Не сядзіцца мне ў кватэры, я даўно ўжо не студэнт
Я хацеў бы ў Гранд-атэлі мець свой люкс-апартамэнт
Каб жыццё было цікавым, Майклам Тайсанам хачу
Я хачу сусветнай славы, мне ўсё гэта па плячу
Я хацеў бы быць героем і сваім сярод крутых
Лепшым, першым, непаўторным, незалежным ад усіх
На сваё на пахаванне, я хацеў бы паглядзець
Каб сказаць на развітанне: «Усё, табе прыйшоў канец!»
[Прыпеў]
О-о, гэта ўсё
О-о, гэта ўсё
О-о, гэта ўсё
О-о, гэта ўсё
[Аўтра]
О-о-о, о-о-о
О-о-о, о-о-о