Sakret Suśvietnaha Śviatła Lyrics[Текст песні «Sakret Suśvietnaha Śviatła»]
[Куплет 1]
У звыклым стане глядзіш на белыя снягі
Твой стан нірваны табе знаёмы й дарагі
Глядзіш на мора, глядзіш на хваляў белы шум
А бачыш горад, яго сталёвую душу
[Прыпеў]
А дзе шукаць і дзе знайсці і дзе схаваць?
А як убачыць, як пачуць, як не праспаць?
Як утрымаць, як не прадаць, як не прапіць?
Куды ісці, чаго хацець і што рабіць?
[Куплет 2]
Каляды блізка — прамень чароўнага вагню
Тваё дзяцінства бы абудзілася ад сну
І недзе побач сакрэт сусветнага святла
Знайшоў яго бы — падняцца цяжка з-за стала
[Прыпеў]
А дзе шукаць і дзе знайсці і дзе схаваць?
А як убачыць, як пачуць, як не праспаць?
Як утрымаць, як не прадаць, як не прапіць?
Куды ісці, чаго хацець і што рабіць?
[Пройгрыш]
Гэ-э-эй, гэ-э-эй
Гэ-э-эй, гэ-э-эй
Гэ-э-эй, гэ-э-эй
Гэ-э-эй, гэ-э-эй
[Куплет 3]
Усё як трэба — усё паміж дабром і злом
Гарыць папера, дае дрыготкае святло
[Прыпеў]
А дзе шукаць і дзе знайсці і дзе схаваць?
А як убачыць, як пачуць, як не праспаць?
Як утрымаць, як не прадаць, як не прапіць?
Куды ісці, чаго хацець і што рабіць?