Chavajsia ŭ Bulbu Lyrics(Бульбу! Бульбу!)
Баіцца мой сябар, калі навальніца
Баіцца другі, што не зможа напіцца
Палохае трэцяга моцная ўлада
Чацверты баіцца паніжэння акладу
Усё гэта так, так, так
А можа быць, не, не, не...
Але пытанні гэтыя не да мяне
Я, зрэшты, магу параіць адно:
Схавацца ў бульбу ці легчы на дно
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Баіцца хірург, што сарвецца рука
Баіцца студэнт ваенрука
Баіцца жаўнер прамыўкі мазгоў
Баіцца актор, што show must go on
Усё гэта так, так, так
А можа быць, не, не, не...
Баюся я, баішся ты, баяцца цябе, баяцца мяне
Такая ў нашага народу нялёгкая праца –
Усе і паўсюль павінны баяцца
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
І страшна пажарным, і страшна міліцыі
І страшна рабочым у нашай сталіцы
Бо будуць шукаць, і могуць знайсці -
Хоць што хочаш прасі, хоць што хочаш плаці
Усё гэта так, так, так
Усё гэта кепскі знак
Змагацца з гэтай трасцай немагчыма ніяк
А бульба ўрадзіла з высокаю батвой...
Стагодзьдзі праплываюць, нібы хмары, над табой
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
(Кажа наш беларускі народ)
Хавайся ў бульбу!
(У... У агарод)
Хавайся ў бульбу!
(Каб не ўбачылі, каб не знайшлі)
Хавайся ў бульбу!
(Бліжэй да зямлі)